З днём нараджэння былога калегу павіншавалі выратавальнікі

Источник материала:  
27.04.2018 — Разное
З днём нараджэння былога калегу павіншавалі выратавальнікі

намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС В. М. Ліпскі віншуе В. І. Гуляшку

В. І. Гуляшка пасля заканчэння Іванаўскага пажарна-тэхнічнага вучылішча ў 1990 годзе і да выхаду на заслужаны адпачынак  звязаў сваю прафесійную дзейнасць са службай у Шаркаўшчынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. У 1987 годзе на працягу чатырох месяцаў ён ліквідаваў наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праводзіў дэзактывацыю мясцовасці і аб’ектаў Брагінскага і Веткаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Віктара Іосіфавіча павіншавалі таксама супрацоўнікі і ветэраны Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Старшыня абласнога аддзялення беларускай грамадскай арганізацыі “Выратавальнік” узнагародзіў яго юбілейным знакам “15 год БГА “Выратавальнік”.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика