Кашмарнае ДТЗ каля Міністэрства абароны (відэа)

Источник материала:  
27.04.2018 11:55 — Разное
Кашмарнае ДТЗ каля Міністэрства абароны (відэа)
Фота з месца ДТЗ. Фота: Еўрарадыё

Каля будынку Міністэрства абароны ў Мінску адбылося страшнае ДТЗ. Тралейбус 29-га маршруту, які ехаў па вуліцы Куйбышава, урэзаўся ў ліхтарны слуп на тратуары. Пра здарэнне паведаміў у Твітары Антон Матолька.

Па яго словах, ёсць пацярпелыя. На месца здарэння, паводле неафіцыйных звестак, выязджалі пяць "хуткіх". 

Як даведалася Еўрарадыё, прычынай аварыі хутчэй за ўсё стала няспраўнасць тармазоў. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі каля 10 чалавек. Дзяцкй сярод іх няма. Па факце здарэння распачата праверка.

←В Galleria Minsk откроется магазин культового бренда Vans

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика