У Шаркаўшчынскім РАНС не забываюць ветэранаў пажарнай службы

Источник материала:  
27.04.2018 — Разное
У Шаркаўшчынскім РАНС не забываюць ветэранаў пажарнай службы

А. М. Федуковіч узнагароджвае ветэрана пажарнай службы І. Р. Малыша

17 красавіка ў нашай краіне лічыцца днём ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. У Шаркаўшчынскім РАНС прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай даты. Кіраўніцтва аддзела запрасіла тых супрацоўнікаў, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч ва ўрачыстай атмасферы ўручыў медалі “100 год савецкай пажарнай ахове” ветэранам пажарнай службы — Івану Рыгоравічу Малышу, Мікалаю Пятровічу Еўдакімаву, Вікенцію Антонавічу Русачонку, Міледзію Паўлавічу Глушонку і Аляксандру Іванавічу Ішчыку.

— Прыміце нашы шчырыя віншаванні з днём ушанавання ветэранаў пажарнай службы, — сказаў Андрэй Мечыслававіч. — Лепшыя гады свайго жыцця вы прысвяцілі службе Радзіме. Вялікая ваша заслуга заключаецца і ў тым, што цяпер вы перадаяце свой жыццёвы вопыт маладому пакаленню. Жадаю вам, вашым сем’ям здароўя, дабрабыту і доўгіх год жыцця!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика