Па заказе моладзі
26.04.2018
—
Разное
Актывісты раённай арганізацыі БРСМ у ліку першых на Стаўбцоўшчыне прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2018″.
Літаральна ў першы дзень акцыі яны адправіліся ў Акінчыцкае лясніцтва, дзе іх ужо чакаў пасадачны матэрыял і неабходны інвентар. Своеасаблівы майстар-клас для моладзі правёў галоўны ляснічы Сцяпан Явід.
– Садзілі елку. Свяціла сонца, што прыносіла асаблівую асалоду ад работы, а потым, калі пасадкі былі завершаны, іх, нібыта па заказе, паліў дожджык, – падзялілася першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.
Актыўны ўдзел у акцыі па азеляненні сваёй малой радзімы прынялі Аляксандр Супрун, Аляксандра Лагута, Павел Мамонька, Марына Сапега.
Пр