Лідарскія таленты
У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап V Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года – 2018″. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох устаноў адукацыі: гімназіі № 1, СШ № 2, Дзераўнянскай СШ, Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Дзеці дэманстравалі свае таленты, даказвалі, што яны валодаюць лідарскімі якасцямі.
Агляд-конкурс складваўся з трох заданняў: самапрадстаўлення «Я – лідар», прэзентацыі «Мой праект», відэароліка «Мой уклад для малой радзімы».
Лідарам года – 2018 стаў вучань СШ № 2 Аляксандр Гарох. Другое месца ў конкурсе заняла вучаніца гімназіі № 1 Валерыя Бухавецкая, трэцяе – вучаніца Дзераўнянскай СШ Валерыя Яўсейчык і вучань Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Дзмітрый Герасімчык.
Аляксандр Гарох будзе абараняць гонар раёна на абласным конкурсе.
Алена БЕГЕРА,метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі