Сёння прайшло ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару
26 красавіка ў фае райвыканкама прайшло ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару. На цырымонію былі запрошаны члены выканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама людзі, чые партрэты і прозвішчы змешчаны на Дошцы гонару — лепшыя працаўнікі Шаркаўшчынскага раёна.
Са словамі віншавання з гэтай прыемнай нагоды да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Д. М. Ламака. Дзмітрый Міхайлавіч пажадаў людзям, якія сваёй сумленнай і стараннай працай услаўляюць Шаркаўшчынскі край, і надалей прыносіць карысць роднаму раёну, сваёй малой радзіме, сваёй краіне, памнажаючы лепшыя здабыткі шаркаўчан. Кіраўнік раёна ўручыў кожнаму лепшаму працаўніку адпаведнае пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару і кветкі.
Ад імя ўзнагароджаных выступіла загадчыца ясляў-сада №1 гарадскога пасёлка Таццяна Антонаўна Собаль, якая падзякавала кіраўніцтву раёна за высокую адзнаку іх працы.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Спіс лепшых працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару
У сферы сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін:
Іван Іосіфавіч Кандрацкі — вадзіцель ААТ “Княж”;
Віктар Уладзіміравіч Красько — вадзіцель ААТ “Ельня-Агра”;
Алёна Паўлаўна Шышковіч — загадчыца фермы ААТ “Ельня-Агра”;
Аляксандр Казіміравіч Драбовіч — трактарыст-машыніст ААТ “Даватарскі”;
Ірына Емяльянаўна Кляпко — жывёлавод ААТ “Даватарскі”;
Уладзімір Віктаравіч Данчыкаў — трактарыст-машыніст КУВСП імя Маркава;
Галіна Вячаславаўна Ермаловіч — заатэхнік-селекцыянер КУВСП “Гарадзец”;
Аляксандр Анатольевіч Каснікоўскі — трактарыст-машыніст КУВСП “Гарадзец”;
Ірына Уладзіміраўна Туронак — тэхнік штучнага асемянення сельгасжывёл ААТ “Жвіранка”;
Алена Філагрыеўна Сцепулёнак — жывёлавод ААТ “Жвіранка”;
Аляксандр Дзмітрыевіч Алексяёнак — трактарыст-машыніст ААТ “Буеўшчына”;
Валянціна Фёдараўна Недзведзь — жывёлавод ААТ “Буеўшчына”;
Мая Генадзьеўна Пяцько — жывёлавод ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”;
Валерый Станіслававіч Радзюк — трактарыст-машыніст ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”;
Ігар Мечыслававіч Касцюкевіч — трактарыст УП “Шаркаўшчынскае ПМС”;
Лідзія Вітальеўна Брэская — вядучы ветэрынарны ўрач Шаркаўшчынскай райветстанцыі.
У сферы паслуг, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі:
Станіслаў Ідэльфонсавіч Чаранок — аператар кацельнай УКП ЖКГ;
Алёна Францаўна Далецкая — прадавец 6-га разраду магазіна №135 аг. Більдзюгі УП “Саюзкаапгандаль”;
Уладзімір Мечыслававіч Струй — вадзіцель 5-га разраду транспартна-тэхнічнага аддзела філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” УП “Полацкая ўніверсальная база”;
Віктар Станіслававіч Валяўка — вадзіцель ДБУ-26;
Сяргей Мікалаевіч Таўкінь — вадзіцель 4-га разраду Шаркаўшчынскага РГЗ філіяла УП “Браслаўгаз”;
Алена Васільеўна Нікіфарава — парыкмахер КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання”;
Павел Багуслававіч Рэдзіка — вадзіцель Шаркаўшчынскага філіяла УП “Віцебскаблпаліў”.
У сацыяльнай сферы:
Аляксандр Васільевіч Цішонак — урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”;
Таццяна Антонаўна Собаль — загадчыца яслі-сада № 1 г. п. Шаркаўшчына;
Алена Уладзіміраўна Хаданёнак — санітарка Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў;
Іосіф Леанідавіч Квач — сацыяльны работнік тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
Яўгеній Яўгеньевіч Ананіч — метадыст раённага Цэнтра рамёстваў.
У сферы будаўніцтва, сувязі, транспарту і праваахоўных органаў:
Пётр Антонавіч Пачкоўскі — начальнік аддзялення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі РАУС;
Эдуард Міхайлавіч Фурс — электраманцёр Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак;
Віктар Іосіфавіч Шпак — вартаўнік 3-га разраду Дэпартамента аховы;
Аляксандр Фёдаравіч Майсяёнак — вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 в. Варонка Шаркаўшчынскага РАНС.