Запрашаем на мерапрыемствы, прысвечаныя святу працы!

Источник материала:  
26.04.2018 — Разное

Першамай - свята, якое нясе з сабой вясну і цяпло, надзеі, жаданне ў поўнай меры рэалізаваць свае правы і магчымасці. Гэта свята сапраўдных працаўнікоў, усіх тых, хто сваёй штодзённай працай стварае будучыню.

Для жыхароў і гасцей г.Іўе і раёна адбудуцца:
27-29.04.2018 г. у аддзелах і сектарах культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі, аграгарадкоў Суботнікі, Геранёны, Ліпнішкі, Лаздуны1, Морына, Дайліды, Лелюкі і в.Бакшты - канцэрты калектываў аматарскай творчасці;
28.04.2018 г. у 15.00 у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу - вечар-ушанаванне "Наша праца - табе, Беларусь". На мерапрыемстве адбудзецца ўрачыстае ўручэнне лепшым працаўнікам раёна пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і грашовых прэмій;
01.05.2018 г. у 17.00 - на пляцоўцы на набярэжнай возера - дзень калектыўнага адпачынку "Першамайская маёўка".
У праграме: канцэрт вядучых творчых калектываў і выканаўцаў ГУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу"; выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сувенірнай прадукцыі; бяспройгрышная латарэя. На святочнай пляцоўцы будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, гандаль.
02.05.2018 г. у 18.00 у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу - цыркавое прадстаўленне.
03.05.2018 г. у 18.00 у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу - канцэрт Сяргея Славянскага.

Аргкамітэт.

←Нацбанк предлагает разрешить заключение смарт-контрактов белорусским банкам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика