В Миорах плодотворно провели субботник

Источник материала:  
25.04.2018 — Разное
>

В Миорах плодотворно провели субботник Пасля доўгай зімы ў красавіку пачынаюць наводзіць парадак на зямлі, добраўпарадкоўваюць вуліцы, паркі, тэрыторыі ля адміністрацыйных будынкаў, уласных дамоў. Сёлета ў райцэнтры клопатаў дадалося: з рыдлёўкамі, граблямі, іншым гаспадарчым інвентаром прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і проста нераўнадушныя людзі амаль штодня скіроўваліся да новай раённай бальніцы ў дапамогу медыкам і будаўнікам.

В Миорах плодотворно провели субботник Дзякуючы намаганням талакі дата ўводу ў эксплуатацыю аб’екта ўсё бліжэй, а здароўю і камфорту пацыентаў паспрыяюць зялёныя насаджэнні, газоны і кветнікі.

Зладжана, з добрым настроем пад промнямі зыркага сонейка ля новай бальніцы працавалі і ў рэспубліканскі суботнік. Тэрыторыя для добраўпарадкавання вялікая. Работы хапала ўсім. У будаўнікоў яна разгорнута шырокім фронтам. Актывісты з устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый раёна, а гэта звыш сотні чалавек, размеркаваліся па розных аб’ектах. Многія дапамагалі медыкам складаць новую мэблю, прыбіраць палаты і калідоры ў лячэбным корпусе. З параднага ўваходу рыхтавалі месцы пад газоны і кветнікі. Са двара, акурат насупраць вокнаў радзільнага аддзялення, закладалі хваёвы парк і яблыневы сад. Тут працаваў і старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.


В Миорах плодотворно провели субботник Здавалася б, высаджваць дрэвы — прасцей, чым вырашаць складаныя пытанні развіцця раёна. Аднак і гэта работа патрабуе максімальнай эфектыўнасці. З Ігарам Валер’евічам выключна мужчынская кампанія — яго намеснікі, кіраўнікі служб, лідары грамадскіх арганізацый, тэхнічны персанал райвыканкама. У рабочай экіпіроўцы, узброеныя рабочымі прыладамі ўсе, незалежна ад рангаў, звычайныя працаўнікі.


Работа на свежым паветры для душы, здароўя і на карысць. У лічаныя хвіліны пустуючыя за агароджай 40 сотак запоўнілі 200 елак і соснаў з пітомніка Дзісенскага лясгаса. Столькі ж хваёвых дрэў размеркавалася па-суседстве на дваровай тэрыторыі ўчастка раней. Па агульных меркаваннях праз колькі гадоў гэта месца аблюбуюць грыбы. Асаблівыя прыхільнікі хваёвых насаджэнняў — масляты.


— Усе мы разам робім адну патрэбную справу, — заўважыў Ігар Валер’евіч. — Гэта кансалідуе і яднае ўсіх жыхароў малой радзімы. І ў далейшым паслужыць кожнаму на карысць.


Спецыялісты інжынерна-тэхнічнага аддзела ПМК-55 пераносілі і разраўноўвалі грунт для газонаў і кветнікаў. Стараліся, каб не растрасалася зямля па ўкладзеных дарожках, не высыпалася за межы бар- дзюраў. Іх аптымізм зараджаў пазітывам: хто не грэбуе грамадска-карыснай працай, будзе здаровым і доўга пражыве.


В Миорах плодотворно провели субботник — Для нас, пакалення савецкага часу, узяць у рукі граблі ці рыдлёўкі — звычайная справа. Мы з дзяцінства ўдзельнічалі ў суботніках і не лічым, што сёння здзяйсняем нешта гераічнае, — гаворыць эканаміст Антаніна Сіповіч. — Заўсёды прыемна і радасна завіхацца талакой. Ля бальніцы працуе кіраўнік раёна, гэта разахвочвае яшчэ больш.


Суботнік — справа добраахвотная. Дэзынфектар цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вера Слязко выканала службовыя абавязкі ў лячэбным корпусе, затым узялася за рыдлёўку і вядро.


 — Наш галоўны ўрач Галіна Валер’еўна ўдзельнічала ў пасадцы яблыневага сада. І я з задавальненнем ўношу сваю лепту ў добраўпарадкаванне тэрыторыі, — гаворыць Вера Харытонаўна. — Усе мы жыхары аднаго горада, любім яго, наводзім парадкі дома і тут стараемся, як для сябе.


Хварэць нікому не хочацца, але новая бальніца доўгачаканы і значны аб’ект не толькі для медыкаў. Усім важна, каб тут было прыгожа, зручна і камфортна. 

Дарэчы, па папярэдніх дадзеных, 21 красавіка ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 6103 жыхары Міёрскага раёна. Для пералічэння налічана 17100 рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах арганізацыі склаў 6,798 тысяч рублёў, на 7,065 тысяч рублёў выканана падрадных работ сваімі сіламі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Венесуэльские отголоски. Беларусь отсудила 7,8 млн долларов у "Укртранснафты"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика