Делегация посетила Миоры и планирование новой поликлиники

Источник материала:  
24.04.2018 — Разное
>

Делегация посетила Миоры и планирование новой поликлиники У мінулую пятніцу па дарозе на Браслаўшчыну на будоўлю новай цэнтральнай раённай бальніцы завітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў.

Мікалай Мікалаевіч разам са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым у суправаджэнні намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Белавуса, кіраўніка Міёрскага раёна Ігара Кузняцова, галоўнага ўрача райбальніцы Алены Сівой і прадстаўнікоў задзейнічаных будаўнічых арганізацый прайшліся па чыстых калідорах бальніцы, зазірнулі ў залітыя сонечным светам палаты, працэдурныя кабінеты, аперацыйную, іншыя аддзяленні, дзе ўжо размясцілася новае медыцынскае абсталяванне. Перш за ўсё старшыню Делегация посетила Миоры и планирование новой поликлиники аблвыканкама цікавіла, на якім этапе завяршальныя работы перад уводам аб’екта ў эксплуатацыю. Намячалася, што гэта гістарычная падзея прыпадзе на май. Але, па агульных меркаваннях, прыспешваць не варта. Лепш зрабіць усё грунтоўна, даць магчымасць працоўнаму калектыву медустановы асвоіцца ў новых умовах, каб людзі атрымлівалі якасную медыцынскую дапамогу.


Делегация посетила Миоры и планирование новой поликлиники Удакладнялася мэтазгоднасць побач са стацыянарным пабудаваць паліклінічнае аддзяленне. Як патлумачыла галоўны ўрач, у тым вострая неабходнасць для забеспячэння даступнасці медыцынскай дапамогі. Корпус надта аддалены, а гэта нязручна як для жыхароў, так і для працоўнага калектыву лячэбнай установы. Праблема вырашальная. Праектаванне новай паліклінікі Міёрскай ЦРБ плануецца распачаць ужо сёлета. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Артисты «Белгосцирка» завоевали две награды на фестивале в Пхеньяне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика