Пастаўшчына лідзіруе
Два тыдні мінулі з таго дня, 10 красавіка, калі на Пастаўшчыне ў поле выйшлі першыя сеялкі (СП “Дунілавічы-агра”, “Ляхаўшчына-агра” і ААТ “Навасёлкі-Лучай”), а з 14 красавіка ідзе масавая сяўба.
На ўчарашні дзень яравыя пасеяны на 5790 гектарах, што складае 18,1% да плана. Найвышэйшы паказчык у ААТ “Камайскі-агра” — 1595 га яравых культур (29,9%), у тым ліку зерневых — 1196 (32,6%). На 707 гектарах праведзена сяўба яравых культур у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, на 491 — у СП “Дунілавічы-агра”, 481 — у СП “Ляхаўшчына-агра”, 466 — у ААТ “Кураполле-агра”.
Сяўба не ведае выхадных. У мінулую нядзелю ў раёне працавала 30 сеяльных агрэгатаў. За дзень засеяна 719 гектараў, у тым ліку ў Камаях — 173, Навасёлках і Кураполлі — па 80, Хацілах — 84, а таксама 190 гектараў ільну (ільнозавод). На ўчарашні дзень лён заняў 390 гектараў.
Завершана падкормка азімых зерневых і рапсу, працягваецца — шматгадовых траў, сенакосаў і пашы. Навасёлкі, Хацілы, Камаі, Ляхаўшчына, Дунілавічы і іншыя прыступілі да хімпраполкі азімых зерневых і рапсу.
Пад сяўбу яравых культур у раёне трэба ўзараць 13879 гектараў глебы. Узарана 1038 га.
У адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама ад 20 сакавіка, на дапамогу земляробам у правядзенні палявых работ з прадпрыемстваў і ўстаноў горада накіравана 25 механізатараў і некалькі трактароў.
У дзве змены працуе тэхніка ў полі ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”.
У мінулую нядзелю на Пастаўшчыне з рабочым візітам пабываў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун. Ён азнаёміўся з ходам палявых работ у ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, сяўбой ільну льнозаводам і даў станоўчую ацэнку.
Па стане на ўчарашні дзень Пастаўскі раён упэўнена лідзіруе ў вобласці на сяўбе яравых культур.