25 красавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
24.04.2018 12:52
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У сераду, 25 красавіка, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надворхе. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень на большай частцы краіны прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, днём парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа +5...+11 градусаў, удзень ён падымецца да 12-18 вышэй за нуль. Па поўдні Беларусі прагназуюць 19-22 градусы цяпла.