Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

Источник материала:  
20.04.2018 — Разное
Жыхарка Смаргоні прадала ў сваёй кватэры каля 0,186 г небяспечнага наркатычнага рэчыва другой мясцовай жанчыне, якая была раней судзімая за наркотыкі, а цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па догляду за дзіцем.
Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

*       *       *

Злачынца пры дапамозе камп’ютарнай тэхнікі, якая мае выхад у інтэрнэт, узламаў асабістую старонку жыхаркі Смаргоні, каб ад імя аднаго са знаёмых жанчыны папрасіць пералічыць яму на патрэбы пэўную суму грошай, якую ён абяцаў вярнуць.

*       *       *

П’яная жанчына шукала ноччу дом, дзе жыве яе каханы. Мімаходам яна адламала бакавыя люстэркі ў аўтамабілях, якія знаходзіліся на аўтастаянцы па вул. Юбілейнай, прычыніла іншыя пашкоджанні транспартным сродкам.

*       *       *

Вырваўшы аконную раму ў нежылой хаце, якая была пакінута ў спадчыну, злодзей украў дзве ўзнагароды, якія належалі пенсіянерцы, - медаль “За ўзяцце Берліна” і ордэн Айчыннай вайны 2 ступені.

*       *       *

Невядомы чалавек з банкаўскай пластыкавай карткі “Беларусбанка”, якая належыць жыхарцы Смаргоні, украў 230 рублёў, папярэдне атрымаўшы незаконны доступ да неабходнай камп’ютарнай інфармацыі.

*       *       *

Нехта шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў інтэрнэце на сайце “Еўраработа” размясціў аб’яву аб працаўладкаванні за мяжою. Жыхар Смаргоні зацікавіўся гэтай аб’явай, яму было паведамлена, што для афармлення дакументаў неабходна пералічыць 200 еўра. Калі злачынца атрымаў грошы, то сувязь з ім адразу ж прапала.

*       *       *

З дачнага дома ў Вішневе быў учынены крадзеж рэчаў, якія належалі жыхару Мінска. Наведаўшы дамок, ён не ўбачыў электрычнай і газавай плітаў, дзвюх помпаў, дзвюх сякер, бензапілы, электрадрылі, перфаратара, дзвюх шліфавальных машынак, пяці вудачак, гумовай лодкі, трох пар гумовых ботаў, прайгравальніка, тэлевізійнай прыстаўкі, 4 кухонных нажоў, аўтаслясарных інструментаў.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

←С 20 по 28 апреля на территории Ветковского района проходит республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика