Работы вядуцца кругласутачна

Источник материала:  
20.04.2018 — Разное
>
Работы вядуцца кругласутачна

Міхаіл Аўсюкевіч, Уладзімір Лашчонак, Збігнеў Ромаш, Аляксандр Булышка і Віталій Смолка

Больш чым на 3000 гектараў
Сярод плошчаў, адведзеных у сельскагаспадарчых арганізацыях пад яравыя культуры, другая па велічыні пасля ААТ «Камайскі-агра» ў «Навасёлках-Лучай». Сёлета земляробам гэтай гаспадаркі трэба засеяць больш за 3000 гектараў.

Кіраўніцтва, агранамічная служба прыкладваюць максімум намаганняў, каб як мага рацыянальней спланаваць і выканаць даведзенае заданне. Гаспадарка вялікая, тэхніка працуе на розных участках. Каб сустрэцца з тымі, хто рупіцца на веснавых палявых работах, трэба праехаць не адзін дзясятак кіламетраў. Работа кіпіць на кожным участку пасяўнога канвеера.

Каля Чашкоўшчыны звяно ў складзе Міхаіла Аўсюкевіча, Уладзіміра Лашчонка, Аляксандра Булышкі і Віталія Смолкі ўносіла арганіку. На яе пагрузцы заняты Збігнеў Ромаш.

— Учора-сёння — на гэтым полі, заўтра-паслязаўтра пераедзем на іншае, — расказвалі. — Пасяўная толькі набірае тэмпы. А арганічныя ўгнаенні ўносяцца найперш. Яны тут жа заворваюцца ў глебу. Аляксандр Арлоўскі на МТЗ-3022 з васьмікорпусным плугам ледзь не на пяты нам наступае.

З плугамі каля Навасёлак працавалі Яніс Вішнеўскі і Аляксандр Муляронак, ля Коўзанаў — Мар’ян Кісель.


Работы вядуцца кругласутачна

Яніс Вішнеўскі і Аляксандр Муляронак

 Рупяцца 40 механізатараў
— Усе механізатары вопытныя і адказныя, добра ведаюць палі і выдатна разумеюць, што марудзіць на веснавых работах — недаравальна. Усе заслугоўваюць пахвалы, — гаварыў дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Францішкавіч Шымчык. — Пасяўная з кожным днём набірае абароты. Глеба хутка падсыхае. У першыя ж дні ўчасткі засявалі выбарачна. Засталіся незасеянымі вымачыны. На іх пазней пусцім невялікую сеялку. Людзі разумеюць важнасць пасяўной кампаніі. Кожны запомніў леташнюю вясну, калі з-за зацяжных дажджоў тэхніку прыходзілася пастаянна буксіраваць. Надвор’е тады пераблытала ўсе планы і задумы. Сёлета сонейка пакуль радуе. На палетках задзейнічана максімальная колькасць тэхнікі. За некаторымі трактарамі для пазменнай работы замацаваны па два чалавекі. А ўсяго на веснавых палявых работах працуюць 40 механізатараў. Работы вядуцца паралельна. А глебу рыхтуем кругласутачна.

З адным з тых, хто працуе пазменна, — Андрэем Врублеўскім — сустрэлася каля Манчанят.


Работы вядуцца кругласутачна

Андрэй Врублеўскі

— Сёння мая чарга, — расказваў Андрэй. — Змяніў роднага брата Станіслава. Удвух працуем на адным трактары. Нам так зручна і надзейна, кіраўніцтва гаспадаркі дало на гэта згоду. За змену дыскапакам апрацоўваем да 70 гектараў. У Навасёлкі пераехалі з Міёрскага раёна. Спачатку я, затым брат і сястра. У Коўзанах усе атрымалі жыллё і не можам нарадавацца: выгоды, зарплата нядрэнная, а галоўнае — своечасова выплачваецца. Таму і працаваць хочацца.

У розных месцах у мінулую сераду працавалі і пасяўныя агрэгаты. Юрый Татарчук на «Джон Дзіры» з сеялкай «Гірыус-6001» сеяў пшаніцу каля Пагарцоў. Аляксандр Федаронак на МТЗ-82 з «Лемкенам», СЗ-4,2 — ячмень за Слабадой. Лідар сяўбы Руслан Шымко запраўляў у глебу насенне ячменю ля Васевіч.


Работы вядуцца кругласутачна

Юрый Татарчук

Правілы агратэхнікі на пасяўной прыйшлося ўспомніць і Андрэю Жалейку. На новым «Беларусе-1221» працаваў каля Жукоў —  сеяў ячмень. Наперадзе ішоў трактар з каменепадборшчыкам.

Камяні растуць як грыбы пасля дажджу. А гэта пагроза для тэхнікі. Таму і прыходзіцца штогод займацца іх падборам. На гэтай рабоце заняты як тэхніка, так і людзі.

Сейбіт Андрэй Жалейка дзе­ліцца ўражаннямі ад пасяўной: «Пятнаццаць гадоў адпрацаваў на «Джон Дзіры» ў асноўным з чызелем. Сёлета кіраўніцтва даверыла мне новы «Беларус-1221″. Трэці дзень, як падчапіў трохметровую сеялку. Прызнаюся, хваляваўся. Але нездарма кажуць: тое, чаму некалі навучыўся, ніколі не забудзеш. Пайшла справа і ў мяне».

 Каб была аддача
Каб вырас багаты ўраджай, глебе патрэбны пажыўныя рэчывы. У ААТ «Навасёлкі-Лучай» насенне ў пустую зямлю не запраўляецца. На ўнясенні мінеральных удабрэнняў стараюцца Уладзі­мір Скавародка і Мікалай Шынкевіч. На іх рахунку — 915 і 620 гектараў адпаведна. На «Дзвіне» амаль на 900 гектарах карбамітна-аміячнай сумессю падкар­міў азімыя Алег Чумакоў.

Каб мець кармы, трэба дбаць пра шматгадовыя травы. Іх падсевам на трактары «МТЗ-82» з «Лехнерам» займаўся Аляксандр Смолка. Уключыўся ў гэту работу і Мікалай Шынкевіч.

На кожнае поле прыязджае машына з гарачымі абедамі, раздаюцца падвячоркі. Клопат пра людзей працы ў кіраўніцтва гаспадаркі на першым месцы.  

Анна АНІШКЕВІЧ
Фота аўтара і Фаіны КАСАТКІНАЙ

←Восьмерых витебчан судили за «философское собрание» в квартире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика