Цёпла, але ветрана будзе ў Беларусі ў пятніцу
19.04.2018 22:44
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі ў пятніцу, 20 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер чакаецца паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, уначы парывы дасягнуць 14 метраў за секунду, у асобных раёнах — нават 15-18 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа +2...+8 градусаў. Удзень ён падымецца да 13-19 са знакам "плюс", па захадзе прагназуецца да 21 градуса цяпла.
Дарэчы, на суботу сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Гэта звязана з моцным ветрам парывамі да 15-20 метраў за секунду.