Абуладкуем малую радзіму
18.04.2018
—
Разное
>
Так называецца экалагічная кампанія, якую ініцыявала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Прымеркавана яна да Года малой радзімы і будзе праходзіць з красавіка па кастрычнік бягучага года. Яе мэта — добраўпарадкаванне не толькі гарадоў і вёсак у цэлым, але і асобных дворыкаў, бліжэйшых паркаў, вадаёмаў. Яна ўключае ў сябе пасадку дрэў, уборку смецця, абуладкаванне дзіцячых пляцовак, фарбаванне агароджаў, лавачак і многае іншае.
Актыўны ўдзел у гэтай важнай справе закліканы прыняць органы дзяржаўнага кіравання, установы адукацыі, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы.