
У суботу, 14 красавіка, у нашым раёне быў дадзены старт штогадовай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”.

Пачатак ёй быў пакладзены сумеснай пасадкай дрэў прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённай газеты, а таксама работнікаў лясгаса.

У акцыі ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага Схода Рэспублікі Беларусь Яўгеній Адаменка і старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Замосцік.

На падрыхтаванай дзялянцы плошчай 1,6 гектара ў гэты дзень было пасаджана 1,5 тысячы сажанцаў клёну і 2,5 тысячы сажанцаў ліпы. А ўсяго за час правядзення Тыдня лесу Калінкавіцкі лясгас плануе высадзіць розныя пароды дрэў на плошчы звыш 100 гектараў.





Аляксандр Века.