Анонс свята. Повязь часоў

Источник материала:  
14.04.2018 — Разное

Мая маленькая радзіма, мая спадчына.
Яна вяртае нас да вытокаў народнай творчасці,
з'яўляецца повязю часоў мінулага і сучаснага.

Дарагія сябры, запрашаем вас 15красавіка 2018 года ў 12.00 гадзін ў сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды на свята народнай творчасці "Повязь часоў".
У праграме:
- адкрыццё "Нам засталася спадчына";
- канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні "Спадчына" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1;
- дэфіле стылізаваных народных касцюмаў з дэкорам саломкай;
- канцэртная праграма "Кола сустрэч" ДУК "Гродзенская абласная філармонія";
- канцэрт фальклорнага ансамбля "Весялуха" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі;
- сюжэтна-гульнёвая праграма "Запрашаем на падворак".
На працягу свята працуюць: майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценню, народнай ляльцы, танцах побыту "Танцуем па-даўнейшаму"; выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя "Саламяная казка", гандлёвая кропка.
Багатая і разнастайная народная творчасць беларусаў, наша спадчына, вяртае нас да жывых вытокаў, з'яўляецца повязю часоў мінулага і сучаснага.

←В Старом замке в Гродно выставили самые интересные находки за время реконструкции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика