У суботу ў Беларусі чакаецца ад 14 да 20 градусаў цяпла
13.04.2018 12:24
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У суботу, 14 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы, а магчыма і навальніцы прагназуюцца ўначы месцамі ў Брэсцкай вобласці, удзень — яшчэ і на Гродзеншчыне.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да +6 градусаў (у Брэсцкай вобласці — ад +7 да +11, у Мінску — 3-5 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад 14 да 20 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.