У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да прыватнага будбізнесу

Источник материала:  
13.04.2018 — Разное

У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да прыватнага будбізнесу

У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да ІП і юрасоб — удзельнікаў будаўнічага рынку. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 23 сакавіка 2018 года нумар 15, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Мінбудархітэктуры аб атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца асобнымі відамі архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай дзейнасці, выконваюць работы па абследаванні будынкаў і збудаванняў. Цяпер у новай рэдакцыі выкладзены кваліфікацыйныя патрабаванні, што выстаўляюцца да юрасоб і ІП для атрымання атэстатаў адпаведнасці ў будаўнічай галіне. Абноўлены ў тым ліку патрабаванні па штаце кампаній. Гэта значыць, што невялікія прыватныя кампаніі змогуць прэтэндаваць на ўдзел у будаўніцтве больш складаных аб’ектаў.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/economics/view/u-belarusi-sprashchajutstsa-patrabavanni-da-pryvatnaga-budbiznesu-67991-2018/

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика