У Жлобіне ратавалі мужчыну, які трапіў у “палон” у трохметровай яме з бутэлькамі
12.04.2018 17:29
—
Разное

Фота: 112.by
У Жлобіне ратавалі пенсіянера, які трапіў у “палон” у трохметровай яме з бутэлькамі. Раніцай 12 красавіка 64-гадовы мужчына пайшоў на прагулку, а калі пабачыў закінуты адстойнік, спусціўся ў яго, але самастойна выйсці адтуль не змог. Ён кажа, што хацеў сабраць бутэлькі і не ведаў, што на дне ёсць халодная вада. Мужчына пачаў крычаць і яго голас пачулі.
З адстойніка пенсіянера дасталі ратавальнікі, якія перадалі яго медыкам. З дыягназам “пераахалоджванне” мужчыну шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба МНС.