Намалюй міліцыянера

Источник материала:  
12.04.2018 — Разное

Завяршылася міжведамасная прафілактычная акцыя “СЯБРУЕМ З ЗАКОНАМ!”. Яна праходзіла ў выглядзе конкурсу малюнкаў, у якім прынялі ўдзел больш за 20 выхаванцаў мастацкага аддзялення Чэрвеньскай Школы мастацтваў.

Намалюй міліцыянера
Пераможцаў вызначалі ў дзвюх узроставых групах: малодшай і старэйшай. Сярод канкурсантаў узростам 7-9 гадоў, першае места заняла Насця ПАШЧАНКА, другое – Ілона ДАРМАСЮК, трэцяе — Юля ГАНТАРЭНКА.
Намалюй міліцыянераСярод маленькіх мастакоў узростам 10-12 гадоў лепшую работу стварыла Ганна МАЛІНОЎСКАЯ. Другое месца – Юля БАБРОЎСКАЯ, трэцяе – Яна КУЧЫНСКАЯ.
Уручаць прызы і дыпломы да дзяцей у Школу мастацтваў прыехалі начальнік Чэрвеньскага РАУС Аляксей ПРАТАПОВІЧ, участковы інспектар ІСН Юлія БУРКУН і спецыяліст ІСН Наталля КАРАТЧЭНЯ. Падлеткам распавялі аб прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама паведамілі пра ўмовы паступлення ў ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля ўручэння дыпломаў і віншавання пераможцаў усіх удзельнікаў конкурсу чакаў арганізаваны работнікамі РАУС салодкі стол з торцікамі і смачнымі чэрвеньскімі напоямі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

←Легковой автомобиль въехал в группу школьников в Японии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика