У дзіцячым садку Бабруйска злавілі бабра

Источник материала:  
11.04.2018 13:32 — Разное
У дзіцячым садку Бабруйска злавілі бабра
Фота: bobrlife.by

У дзіцячы садок у Бабруйску нечакана завітаў жывы бабёр. Здарэнне адбылося ў пятніцу, 6 красавіка, у 59-м дзіцячым садзе на вуліцы 50 год ВЛКСМ.

Няпрошанага госця заўважыла з самай раніцы выхавацелька ўстановы. Яна адразу выклікала ратавальнікаў. Тыя ачапілі перыметр садка — перакрылі доступ людзям і шляхі адступлення жывёле, піша komkur.info.

Каб ацаніць сітуацы, на месца здарэння прыехаў начальнік Бабруйскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Саўчанка. Бабёр паводзіў сябе спакойна, ні на кога не кідаўся. Работнікі спецаўтапрадпрыемства злавілі жывёлу, адвезлі да ракі і выпусцілі.

Дарэчы, дзіцячы садок размешчаны даволі далёка ад жывой прыроды. Таму застаецца незразумелым, як жывёла туды трапіла.

←Audi показала новый универсал A6 Avant

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика