Пад Псковам экскаватар урэзаўся ў мікрааўтобус з беларусамі
11.04.2018 11:16
—
Разное

Фота: Прэс-служба ўпраўлення МУС Расіі па Пскоўскай вобласці
Пяць нашых суайчыннікаў былі шпіталізаваныя ў Пскоўскую абласную клінічную лякарню з ударамі і пераломамі пасля ДТЗ. У лякарню былі дастаўленыя шэсць пацярпелых у аўтааварыі, але аднаму чалавеку шпіталізацыя не спатрэбілася, перадае informpskov.ru.
ДТЗ адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 11 красавіка ў Стугакрасненскім раёне Пскоўскай вобласці. На ўчастку, дзе вяліся дарожныя работы, сутыкнуліся мікрааўтобус "Мерсэдэс" з Беларусі і экскаватар "Вольва".
Паводле папярэдніх звестак, вінаваўцам аварыі быў кіроўца экскаватара: выконваючы разварот на праезнай частцы, ён не пераканаўся ў бяспецы манеўру.
Агулам у мікрааўтобусе былі дзевяць грамадзян Беларусі.