Областной семинар «День охраны труда» прошёл на базе УП ЖКХ Ушачского района

Источник материала:  
11.04.2018 — Разное

Абласны семінар “Дзень аховы працы” прайшоў на мінулым тыдні на базе УП ЖКГ Ушацкага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскай вобласці. Аб актуальнасці названай тэмы казаць залішне: дыяпазон работ камунальнікаў надзвычай шырокі, і значная іх частка адносіцца да небяспечных.

За першы квартал бягучага года ў камунальнай сферы вобласці зарэгістравана тры выпадкі цяжкога траўматызму, у той час як за аналагічны перыяд 2017-га – толькі адзін. Як звесці падобныя сітуацыі да нуля і не дапусціць няшчасных выпадкаў? Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць – а таму было вырашана асноўную частку семінара прысвяціць менавіта практыцы.Областной семинар «День охраны труда» прошёл на базе УП ЖКХ Ушачского района

Захаванне правілаў бяспекі падчас дарожных работ удзельнікі семінара паглядзелі, адправіўшыся на вуліцу Віцебскую. На адным з ажыўленых участкаў працуе тэхніка і непасрэдна работнікі: ідзе ачыстка дарогі і тратуара. “Участак абавязкова абазначаем і выстаўляем на адлегласці папераджальныя дарожныя знакі па абодва бакі руху, каб аўтамабілісты маглі здалёк убачыць месца дарожных работ і выбраць правільную хуткасць. Падчас любых работ абавязковай умовай з’яўляецца і наяўнасць спецыяльнай формы”, – знаёміла з ходам работ майстар па добраўпарадкаванні ЖКГ В.В.Шчэрбік.

Наступным пунктам практычнай часткі сталі не менш небяспечныя работы на вышыні. “Задача: замена адліву на балконе на 4 паверсе шматкватэрнага дома. Ушачы дэманструюць, усе астатнія ўважліва сочаць, каменціраваць будзе Наваполацк”, – як на экзамене зазначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Д.І.Герасімаў. Вытрымалі ж іспыт на выдатную адзнаку практычна без заўваг работнікі брыгады па абслугоўванні жылфонду. Вопытны майстар, “Ганаровы работнік ЖКГ” Н.М.Маковіч за тры дзясяткі гадоў алгарытм дзеянняў пры такіх работах вывучыла добра і ніколі не адступае ад яго, кожны этап – ад абазначэння тэрыторыі да інструктажу выконвае дасканала: у пытаннях аховы працы і бяспекі людзей дробязей не бывае.Областной семинар «День охраны труда» прошёл на базе УП ЖКХ Ушачского района

У свеце апошніх падзей у праграму семінара не маглі не ўключыць адпрацоўку плана эвакуацыі на адным з аб’ектаў ЖКГ. Па сцэнарыі ўзгаранне адбылося ў памяшканні гасцініцы, спрацавала пажарная сігналізацыя,  работнікі павінны былі праз запасны выхад вывесці людзей і эвакуіравацца самі. Прыбыўшыя да месца здарэння выратавальнікі аператыўна справіліся з узгараннем, а таксама правялі для ўсіх прысутных невялікі ўрок, як правільна карыстацца вогнетушыцелем.

Як адзначалі ўдзельнікі семінара, падобныя мерапрыемствы дазваляюць не толькі абмяняцца вопытам работы, але і на канкрэтных прыкладах разгледзець праблемныя сітуацыі, здольныя прывесці да няшчасных выпадкаў. Адпрацоўка ж на практыцы патэнцыяльна небяспечных сітуацый зніжае рызыку траўматызму.

Удзельнікі семінара ска­рысталіся магчымасцю пазнаёміцца з фізкультурна-аздараўленчым комплексам “Юнацтва-Ушачы” і мемарыяльным комплексам “Прарыў”. “Актыўны ўдзел у будаўніцтве і добраўпарадкаванні гэтых аб’ектаў прынялі нашы работнікі ЖКГ, за што ім вялікая ўдзячнасць. Упэўнены, што наведванне нашых комплексаў пакіне ў вас станоўчае ўражанне і вам захочацца вярнуцца сюды зноў ужо са сваімі сем’ямі”, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама А.В.Галяковіч.  І сапраўды, ужо пасля некалькіх хвілін экскурсіі па “Юнацтва-Ушачы” госці раёна былі ў захапленні. “Цудоўны комплекс з выдатнымі магчымасцямі, ні ў чым не саступае тым, што маюцца ў абласным цэнтры! Зробім фотаздымкі на тэлефон, каб паказаць сваім калегам!” – адзначылі прадстаўнікі ЖКГ з Віцебска.

Вынікі мерапрыемства падведзены на пленарным пасяджэнні, на якім рабоце УП ЖКГ Ушацкага раёна ў дадзеным накірунку была пастаўлена высокая адзнака.
Областной семинар «День охраны труда» прошёл на базе УП ЖКХ Ушачского района

Вольга КАМАРКОВА.

←Три Белорусских вуза вошли в рейтинг лучших университетов мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика