На вуліцы Мазыра заблукаў лось

Источник материала:  
10.04.2018 18:44 — Разное
На вуліцы Мазыра заблукаў лось
Кадр з відэа

Незвычайнае відовішча пабачылі жыхары Мазыра зранку 10 красавіка на сваіх вуліцах. У мікрараён "Чыгуначны" зайшоў лось, паведамляе тэлекампанія "Мазыр"

Разгубленая жывёла трапіла ў своеасаблівую пастку, якой стаў участак, абгароджаны па перыметры сеткай-рабіцай.

Спецыялісты, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што гэта не дарослы лось, а падлетак-сяголетак, які толькі пачаў самастойнае жыццё без мамы. 

Навакольныя жыхары паспелі ахрысціць жывёлу Машкай, пачалі яе фатаграфаваць, спрабавалі карміць і паіць. Аднак увага людзей выклікала ў маладой ласіхі толькі стрэс. Таму было вырашана ўсыпіць яе. каб вярнуць у лес.

←С 14 по 21 апреля у жителей Горок есть возможность посадить лес и благоустроить территорию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика