Да юбілею аркестра

Источник материала:  
10.04.2018 — Разное
>
Да юбілею аркестра

Фота з рэдакцыйнага архіва.

25 гадоў спаўняецца ўзорнаму духавому аркестру Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Да гэтай даты яго ўдзельнікі падрыхтавалі вялікую творчую справаздачу, з якой выступяць у суботу, 14 красавіка, у Канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах. У сольным выкананні юных музыкантаў прагучаць класічныя і беларускія народныя творы, творы з папулярных кінафільмаў, добра вядомыя «Паланэз Агінскага» і «Беларускі марш». Акрамя таго, сваім майстэрствам парадуе вакальна-інструментальны ансамбль «Музей», створаны на базе аркестра.

Пачатак канцэрта ў 14.00. Абавязкова прыходзьце і раздзяліце з калектывам аркестра радасць яго юбілею. Уваход свабодны.

Алена ШАПАВАЛАВА

←БГУ ждет реорганизация

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика