Пад Мінскам на чыгуначным пераходзе загінуў школьнік
09.04.2018 16:54
—
Разное
Фота: sudexpert.gov.by
Мінскі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку па факце смерці дзіцяці ад пасажырскага цягніка.
Трагічнае здарэнне адбылося 8 красавіка на станцыі каля аграгарадка Шчомысліца Мінскага раёна. 61-гадовая жанчына з малалетнімі ўнукамі пераходзіла праз чыгунку па наземным нерэгуляваным пераходзе.
Адзін з дзяцей, васьмігадовы хлопчык, своечасова не адышоўся на бяспечную адлегласць ад рэек. Машыніст цягніка падаў гукавы сігнал і ўжыў экстранае тармажэнне, але не змог пазбегнуць трагедыі. Дзіця атрымала смяротныя траўмы.
Следчыя апытваюць відавочцаў і ўдзельнікаў здарэння. У рамках праверкі прызначаная экспертыза, якую будуць праводзіць эксперты Камітэта судэкспертызаў.