На площадке новой Миорской больнице оживленно

Источник материала:  
09.04.2018 — Разное
>

На площадке новой Миорской больнице оживленно Аўторак, трэцяга красавіка. На будаўнічай пляцоўцы новай цэнтральнай раённай бальніцы ажыўлена. Старшы прараб трэста “Полацксельбуд” Уладзімір Шавярновіч сцвярджае, што на розных работах заняты 263 чалавекі з дзясятка падрадных і субпадрадных арганізацый.  Аднак у галоўны корпус свабоднага доступу няма, туды можна трапіць толькі ў суправаджэнні галоўнага ўрача Алены Сівой. Яна, не глядзячы на часовыя надпісы на дзвярах, упэўнена ўказвае, што дзе неўзабаве размесціцца. Яе задача — напоўніць кабінеты і палаты начыннем.

— ПАСТУПІЛІ інкубатар для нованароджаных, розныя біяхімічныя аналізатары, стойкі, надта дарагія ложкі з электрапрывадам, — пералічвае Алена Фёдараўна. — Транспарт паехаў за новым рэнтгенапаратам…


На площадке новой Миорской больнице оживленно — Затое не хапае кушэтак, — падказвае прадстаўнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Валерый Падаляка.
На гэты раз Алена Фёдараўна зазірнула ў прарабскую, каб удакладніць, што па праектах яшчэ патрэбна для харчаблока. Аказваецца, бульбачыстка, катлы, вялікая патэльня, цестазмешвальнік, шафа для смажання… Халадзільнікі і шмат іншага прывезены. Вялікая пральная машына — сапраўдны монстр, які спажывае 36 кілават электраэнергіі. Дошка для прасавання важыць 750 кілаграмаў…


На площадке новой Миорской больнице оживленно Працягваюцца работы ў галоўным корпусе. У прыватнасці, праводзяць сеткі лячэбных газаў. Аднак асноўныя намаганні за спецыялістамі “Медтэхцэнтра”, якія ўстанаўліваюць абсталяванне. Такая ж сітуацыя ў харчаблоку, і тут людзі заняты абсталяваннем. Хаця паступіла далёка не ўсё.


ЗА АПОШНІ месяц карэнным чынам памянялася сітуацыя ў кацельні. Вонкавыя сцены адноўлены, вокны і дзверы ўстаноўлены, зманціраваны тры вялікія катлы, два для ацяплення аб’ектаў ЦРБ, адзін для гарачага водазабеспячэння. Дзесяць спецыялістаў з наваполацкага “Белсантэхмантажу” вялі іх абвязку: прыварвалі і прывінчвалі падвадныя і адвадныя трубы. Манціравалі транспарцёр паліва, драўнянай шчапы. Іх намаганні падтрымлівалі шэсць цеплаэнергетыкаў з Віцебска. Іх прадстаўнік запэўніў: праз дзесяць дзён усё закончым.


Тут жа завяршалі цэглавую кладку перагародак падсобных памяшканняў муляры “Гравеліту”. Работнікі гэтай фірмы займаліся ўцяпленнем фасада, гідраізаляцыяй і ўцяпленнем даху. Потым іх чакалі тынковачныя работы, пабелка, афарбоўка. Таму галоўны інжынер Аляксандр Круглікаў плануе рэалізаваць сваю праграму да 20 красавіка.


На площадке новой Миорской больнице оживленно Рабочая камісія па прыёмцы аб’екта павінна наведацца 27 красавіка. Таму ў віцебскага “Прамэнергабуда”і “ПанакумсГруп”, наваполацкага “Вентмантажу”, перасоўных калон №42, 48, 55, 68, Міёрскага ПМС і іншых арганізацый сапраўдны прыпар. Асабліва на гаспадарчым блоку, дзе адначасова вядуцца знешнія работы на сценах і даху і ўнутраная аддзелка, манціруецца вентыляцыя, устанаўліваецца абсталяванне. Свае месцы занялі вокны і дзверы, у памяшканні пададзена цяпло.


ПАКУЛЬ зямлю не адагрэла веснавое сонейка, не наступіў час для вонкавага планавання тэрыторыі і знешняга добраўпарадкавання. А там таксама нямала спраў.
Двойчы на тыдні работы на ўводным сёлета аб’екце карэкціруюць штабы пад кіраўніцтвам старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігара Ісачэнкі.


Дарэчы, толькі за сакавік на будаўніча-мантажных работах і набыцці новага абсталявання для ЦРБ асвоена 1 мільён 899 тысяч рублёў. Гэта вялізная сума. Здача аб’екта імкліва набліжаецца. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

←Илюмжинов ответил на призыв ФИДЕ уйти в отставку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика