У Кобрынскім раёне аўтамабіль праехаў па вуху мужчыны, які ляжаў на дарозе
09.04.2018 12:18
—
Разное

Фота: gaibrest.by
У Кобрынскім раёне аўтамабіль праехаў па… вуху мужчыны, які ляжаў на дарозе. Здарэнне адбылося пасля 23-й гадзіны 7 красавіка ў вёсцы Павіцце. Аўтамабілем кіраваў 28-гадовы мясцовы жыхар. 47-гадовы пацярпелы быў шпіталізаваны ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу. Прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці адзначае, што яму пашанцавала, паколькі траўмы маглі б быць больш сур’ёзнымі. У мужчыны лекары зафіксавалі толькі "скальпаваную рану вуха".
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. У пешахода ўзялі кроў на аналіз.