У Крыме маршрутка сутыкнулася з цягніком: 5 чалавек загінула

Источник материала:  
08.04.2018 14:57 — Разное
У Крыме маршрутка сутыкнулася з цягніком: 5 чалавек загінула
Фота: МНС Расіі

Пяцёра чалавек загінулі і чацвёра пацярпелі падчас сутыкнення цягніка і мікрааўтобуса у горадзе Армянску на поўначы Крыму. Як паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на расійскую паліцыю, агулам у мікрааўтобусе знаходзілася 13 чалавек, усе ахвяры і параненыя былі ў маршрутцы. Электрычка не сышла з рэек.

Сутыкненне адбылося на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе: маршрутка трапіла пад электрацягнік Джанкой-Армянск. Мяркуецца, што вінаватым у аварыі быў кіроўца мікрааўтобуса, які выехаў на пераезд перад самым цягніком.

←Самый большой церковный светильник в странах СНГ и Восточной Европы изготовили в Лиде для минского храма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика