Районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов поздравляют кореличчан с праздником Пасхи

Источник материала:  
08.04.2018 — Разное

Паважаныя  хрысціяне!

Шчыра віншуем вас з найвышэйшай урачыстасцю сярод хрысціянскіх святаў – Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Вялікая ўрачыстасць Вялікадня прыносіць радасць людзям, звяртае нас да вытокаў векавых духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў маралі і міласэрнасці.  Свята Хрыстовага  Уваскрэсення  прыносіць нам упэўненасць, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены сілаю веры, праўды і добрымі справамі.

Светлыя дні Вялікадня няхай  напаўняюць вас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цяпло і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям’і, а святочнае прывітанне “Хрыстос уваскрос” знойдзе ў кожным, каго вы сустрэнеце, поўны радасці ўдзячны адказ “Сапраўды ўваскрос”.

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет  дэпутатаў.

Районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов поздравляют кореличчан с праздником Пасхи

←Со светлым праздником Пасхи! Поздравление Гродненского областного и Гродненского городского исполнительных комитетов, Гродненского областного и Гродненского городского Советов депутатов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика