У Нямеччыне фургон заехаў у натоўп. Чатыры чалавекі загінулі, 30 пацярпелі
07.04.2018 19:47
—
Разное

Фота з акна дома, на цокальным паверсе якога знаходзіцца кафэ. Фота: "Новая газета".
У горадзе Мюнстэр на захадзе Германіі аўтамабіль заехаў у натоўп. Паводле мясцовых СМІ, фургон наехаў на людзей, якія сядзелі ў кавярні "Grosser Kiepenkerl" за столікамі на вулічнай тэрасе. Гэта пацвярджаюць і першыя фота з месца здарэння.
У выніку наезду загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку меркаваны злачынца. Паліцыя горада паведамляе, што кіроўца фургона застрэліўся.
Яшчэ каля 30 чалавек пацярпелі. Шасцёра з іх — у крытычным стане.
Паліцыя расследуе інцыдэнт як напад. Пакуль што ён не класіфікаваны як тэракт. Таксама ў паліцыі паведамілі, што больш не шукаюць падазраваных у сувязі са здарэннем.