Столовые сельхозпредприятий Кореличчины вкусно и сытно накормят аграриев во время посевной

Источник материала:  
07.04.2018 — Разное

Добры работнік — гэта сыты работнік
Гэты пастулат вядомы спрадвеку, ім кіраваліся яшчэ нашы продкі. «Добра работнік паеў, значыць і працаваць будзе добра», — да гэтага часу лічаць у народзе.
На палях Карэліччыны яшчэ не пачаліся масавыя работы, але ворыва не за гарамі. Як наладжаны працэс харчавання ў мясцовых гаспадарках у гэтыя вясновыя дні? Менавіта з гэтым пытаннем у пачатку працоўнага тыдня разбіраліся старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, а разам з імі і карэспандэнт «Полымя».
Першая кропка нашага маршруту — сталовая ДП «Цырын-Агра». Утульная зала, акуратная мэбля, пафарбаваныя ў прыемны колер сцены — усё гэта стварае амаль хатнюю атмасферу. А да гэтага яшчэ і прафесіяналізм повара Святланы Максімчык, чые чароўныя рукі робяць сапраўдныя кулінарныя шэдэўры.
— Зараз, пакуль сезон палявых работ не пачаўся, мы штодня кормім 30 чалавек, — расказвае загадчыца сталовай Ганна Маеўская, — спецыяльная машына адвозіць абеды ў поле, каб не адцягваць людзей ад працы. Вядома, абрус-самабранку мы не прапануем, але смачны і сытны абед з трох страў рыхтуем кожны дзень. Супы заўсёды з мясам: расольнік, капуста, боршч, на другое не толькі мяса, ялавічына ці свініна, але рыба, курыца, абавязкова салата са свежай агародніны і, вядома, кампот і булачка.
Столовые сельхозпредприятий Кореличчины вкусно и сытно накормят аграриев во время посевной

— У мінулым годзе стандартны абед абыходзіўся механізатару прыкладна ў 65 капеек, — уводзіць у курс справы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Аляксандр Касцюкевіч, — гэта 20% ад поўнага кошту. Астатнія 80% даціруюцца гаспадаркай.
— Што больш за ўсё хлопцы з нашай кухні любяць? — разважае повар Святлана Максімчык. — Гарохавы суп, гуляш з бульбай і морс. Рэцэпт морса у нас хатні, сама такі дома рыхтую. На адну порцыю трэба 60 г любога соку, 15 г цукру і 0,2 г лімоннай кіслаты. Надзвычай смачна!
Наступны пункт прыпынку — сельгаспрадпрыемства «Чарняхоўскі-Агра». Да пачатку масавых палявых работ тут падрыхтаваліся грунтоўна. Купілі ў сталовую новы маразільнік, бойлер на 200 літраў, мойкі. Замянілі сістэму водазабеспячэння і правялі бягучы рамонт.
— Пасля Вялікадня механізатары масава выйдуць у поле, таму сталовыя павінны быць у поўнай баявой гатоўнасці, — расказвае намеснік старшыні КУСП «Чарняхоўскі-Агра» па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Алена Макар. — Як гаворыцца, вайна вайной, а абед па раскладзе.
Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.

ЛІЧБЫ
У Карэліцкім раёне працуюць 10 сталовых, якія забяспечваюць гарачым харчаваннем работнікаў сельгасарганізацый. Падчас масавых палявых работ яны кормяць каля 670 чалавек за сезон. Кошт абеду для механізатара вар’іруецца ад 60 капеек да 1 рубля, вячэры — ад 20 да 50 капеек.

ДАРЭЧЫ
Да пачатку масавых палявых работ сталовыя праходзяць грунтоўную падрыхтоўку. Так, у гэтым годзе ў сталовай СВК «Свіцязянка-2003» завершана будаўніцтва туалетнага пакоя, набыта пральная машына. У ДП «Лукі-Агра» завяршаецца капітальны рамонт абедзеннай залы, заменена сістэма ацяплення. У ДП «Цырын-Агра» набылі новы халадзільнік для малочных прадуктаў.

←Обзор Nokia 6 (2018): нестареющая классика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика