Каля цеплатрасы ў Бялынічах знайшлі цела нованароджанага дзіцяці

Источник материала:  
06.04.2018 12:45 — Разное
Каля цеплатрасы ў Бялынічах знайшлі цела нованароджанага дзіцяці
Фота: sk.gov.by

У Бялынічах каля цеплатрасы на вуліцы Целешава 4 красавіка знайшлі цела нованароджанага хлопчыка. Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пачало крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Падчас агляду выявілася, што роды праходзілі па-за медыцынскай установай. Прычыну смерці дзіцяці высветляць эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Праваахоўнікі высвятляюць яго біялагічную маці. З гэтай прычыны яны звяртаюцца да грамадзян, якія маюць інфармацыю пра жанчыну, якая мела знешнія прыкметы цяжарнасці, а цяпер іх не мае, як не мае і нованароджанага дзіцяці. 

Інфармацыю, якая дапаможа раскрыць злачынства, просяць паведамляць па тэлефонах 102, 8 (02232) 5-19-40 або +375-333-99-40-04 (МТС). Ананімнасць гарантуецца.

←Куда пойти на выходные 7 и 8 апреля 2018 года на Пасху в Бресте - важно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика