Да сяўбы гатовы

Источник материала:  
04.04.2018 — Разное

Да сяўбы гатовы

Віктар Цярэня працуе механізатарам у ААТ «Рочавічы» на працягу трыццаці васьмі гадоў. Работа ў яго нялёгкая, але ўцягнуўся, прывык. Шчыруе на палетках малой радзімы і не шкадуе, што звязаў свой лёс з вёскай. Віктар Вікенцьевіч – добрасумленны работнік, даручаную работу заўсёды выконвае своечасова і якасна. У асноўным ён бывае заняты на культывацыі глебы, рыхтуе адведзеную пад сяўбу збожжавых і прапашных культур плошчу. Але сёлетняя вясна запозненая, таму на мінулым тыдні, пакуль дазваляла надвор’е, падсяваў шматгадовыя травы пад азімыя культуры.

 

ПАД РАННІЯ ЯРАВЫЯ

Пад раннія яравыя збожжавыя культуры ў ААТ «Вішнявецкі-агра» сёлета адведзена 808 гектараў. У гаспадарцы ўсё гатова для таго, каб пачаць сяўбу. Сіноптыкі абяцаюць спрыяльнае надвор’е, таму напрыканцы тыдня тут разлічваюць вывесці на палеткі неабходную дзеля гэтага тэхніку.

– Задзейнічаем два пасяўныя агрэгаты і пастараемся выканаць усе палявыя работы хутка і якасна, каб атрымаць высокую ўраджайнасць, – гаворыць галоўны аграном Леанід Новік. – Механізатары нашы вопытныя, старанныя. Тэхніка падрыхтавана, мінеральныя ўгнаенні завозяцца, насення дастаткова.

У таварыстве ужо вядуцца некаторыя палявыя работы на ўчастках, дзе ёсць такая магчымасць. У прыватнасці, падкормлена азотнымі ўгнаеннямі 146 гектараў азімых. Практычна завершана падкормка шматгадовых траў калійнымі. Парупіліся механізатары Уладзімір Новік і Анатолій Мархель. На сяўбе шматгадовых траў, а сеюць фестололіум, вызначаецца Леанід Слабейка.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА(інфармацыя на 2 красавіка)

• Пачалі падкормку азімага рапсу ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

• Першымі прыступілі да закрыцця вільгаці механізатары ААТ «Жацерава» і «Агранёманскі».

• Шматгадовыя травы падсеяны пад азімыя амаль на 500 гектарах, найбольш – у ААТ «Каганец».

• У глебу ўнесена каля 180 тысяч тон арганікі, што складае 32 працэнты ад вывезенага.

Пр

←Семь правил, чтобы начать тренироваться, не бросить спорт и добиться цели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика