Атрымалі білеты новага ўзору

Источник материала:  
03.04.2018 — Разное
>

Атрымалі білеты новага ўзору

Вераніка Казлоўская і Анастасія Скрыдлеўская сталі ў нашым раёне першымі ўладальніцамі маладзёжных білетаў ГА «БРСМ» новага ўзору.

Абноўлены маладзёжны білет уяўляе сабой пластыкавую картку, якая змяшчае ўсю неабходную інфармацыю пра яе трымальніка. На пярэднім баку білета — прозвішча, імя, імя па бацьку члена арганізацыі, дата нараджэння, дата і месца выдачы білета, а таксама фатаграфія і асабісты нумар. Кожнай картцы прысвоены ўнікальны код прыналежнасці да вобласці і канкрэтнага тэрытарыяльнага камітэта — своеасаблівы аналаг аўтамабільнага нумара.

Атрымалі білеты новага ўзору

— Партнёрам праекта БРСМ «Маладзёжны білет — твая сацыяльная абарона!» выступае беларуская кампанія «Autоhelp». Яна прапануе праграму лаяльнасці на тэрыторыі нашай краіны (мае тысячу партнёраў, дзве тысячы кропак прыёму картак, мільён эмітаваных картак). Удзельнічаць у сістэме лаяльнасці моладзь зможа, напрыклад, набываючы пакупкі ў сетцы магазінаў «Родны кут», гандлёвым цэнтры «Кірмаш», універмагу «Беларусь», разлічваючыся за паслугі ў медыцынскім цэнтры «Нардзін» і многіх іншых, — расказвала другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. — Упэўнена, што новы маладзёжны білет стане рэальнай сацыяльнай падтрымкай для кожнага члена нашай арганізацыі.

Новы білет таксама дазволіць саюзу моладзі не толькі выкарыстоўваць у рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, але і ўкараніць элементы электроннага дакументаабароту. Пластыкавая картка забяспечыць дакладны ўлік і перамяшчэнне членаў арганізацыі па прынцыпе «аднаго акна».

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

←ALEKSEEV выступит на "Евровидении" в первом полуфинале под номером восемь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика