Малады чалавек у Мінску пагражаў мінакам сякерай

Источник материала:  
03.04.2018 12:13 — Разное
Малады чалавек у Мінску пагражаў мінакам сякерай
Фота: sudexpert.gov.by

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 24-гадовага мінчука за хуліганскія дзеянні.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 28 лютага ў лесапарку побач з вуліцай Нікіціна ў Мінску. 50-гадовы жыхар аднаго з навакольных дамоў выгульваў у лесапарку сабаку. Калі жывёла стала гучна брахаць, гаспадар павярнуўся і пабачыў невядомага маладога чалавека. Той трымаў у паднятай уверх правай руцэ сякеру. Ніжняя частка твару чалавека была закрытая цёмнай тканінай.

Пацярпелы спалохаўся і разам з сабакам пабег да дома, дзе схаваўся за плотам. Пры гэтым малады чалавек яго пераследаваў.

Пацярпелы паведаміў пра падазронага чалавека праваахоўнікам. Участковыя выявілі і затрымалі яго — гэта 24-гадовы жыхар Мінска. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Падчас аглядаў на месцы здарэння і па месцы жыхарства мужчыны следчыя забралі часткі сякеры, якія перадалі ў Камітэт судмедэкспертызы. 

28 сакавіка мужчыну выставілі абвінавачанне ў асабліва злосным хуліганстве. Ён узяты пад варту. 

Мужчына звявіў, што пайшоў у лес пакалоць дровы, каб зняць стрэс. Перад гэтым ён выпіў і ўжыў лекі.

Таксама высветлілася, што за гадзіну да апісаных падзей абвінавачваны пагражаў сякерай яшчэ двум маладым людзям. 

Яму прызначылі комплексную судовую стацыянарную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Следства высвятляе, ці ўчыніў ён іншыя аналагічныя правапарушэнні. 

Магчымых пацярпелых просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 239-26-13 або ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Мінску: 8 (017) 389-55-55.

←Легендарный биатлонист Уле-Эйнар Бьорндален объявил о завершении карьеры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика