Принять участие в посадке леса во время акции «Неделя леса» может каждый желающий!

Источник материала:  
03.04.2018 — Разное

Акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 красавіка. У гэтым годзе яна будзе прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе. Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Акцыя праводзіцца 11-ы раз. Толькі ў мінулым годзе свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду краіны ўнеслі каля 82,5 тыс. чалавек. Іх рукамі пасаджаны амаль 21 млн дрэў. Для таго каб прыняць удзел у акцыі “Тыдзень лесу-2018”, жыхарам неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від работы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам.Принять участие в посадке леса во время акции «Неделя леса» может каждый желающий!

←XХII Международная специализированная выставка "СМІ ў Беларусі" пройдет в Минске 3-5 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика