“Назіраючы за Богам” 

Источник материала:  
03.04.2018 — Разное

“Назіраючы за Богам” Сябры, у нашага фотакарэспандэнта Арцёма Гусева адбудзецца асабістая фотавыстава “Назіраючы за Богам” у Гомелі.

Фотавыстава ўяўляе сабой вопыт назірання за сімваламі хрысціянскай культуры ў побытавым асяродку.

Па словах аўтара, некалькі гадоў таму ён звярнуў увагу на цікавую акалічнасць – добра вядомыя ўвасабленні біблейскіх персанажаў і асоб, што ўшаноўваюцца царквой, могуць распавесці шмат новых найцікавейшых гісторый, калі пашырыць свой позірк і разглядаць іх у кантэкстце асяродку.

Навакольныя рэчы, такія знаёмыя ў паўсядзённым жыцці, становяцца нібыта новымі сюжэтнымі лініямі: металічная агароджа метафарычна ператвараецца ў краты, драўляныя брусы – у новае распяцце для Ісуса Хрыста, а паміраючае дрэва – непаразуменнем на шляху златавуста Кірылы Тураўскага.

– Часам здаецца, што сфатаграфаваныя сюжэты ёсць не што іншае, як выпадковасць. Бадай, так яно і ёсць, – паведаміў Арцём. – Але не забывайцеся: выпадковаць – псеўданім Бога…

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Музей гісторыі горада Гомеля, яго дырэктар Юлія Купрэева.

Адкрыццё адбудзецца 4 красавіка ў 16 гадзін у Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, па вуліцы Камунараў, 7 у Гомелі.

Так што калі будзе магчымасць, паглядзіце на працы нашага земляка. Экспазіцыя працягнецца да 4 мая.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

←под Белым домом построен секретный пятиэтажный бункер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика