Справядліва і па праву

Источник материала:  
02.04.2018 — Разное

Справядліва і па правуКалектыў тэрапеўтычнага аддзялення № 2 ЦРБ – лепшы ў сферы аховы здароўя раёна.

Той, каму даводзілася кіраваць нават невялікім калектывам, ведае, як няпроста аб’яднаць людзей адзінай мэтай. Але гэта не ўласціва тэрапеўтычнаму аддзяленню № 2 Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Кожны займаецца сваёй справай і сваімі абавязкамі, кожны, як адзначыла загадчыца аддзялення Ала Аляксандраўна Барысенка, спраўляецца з імі на «выдатна».

Справядліва і па праву


Справядліва і па праву


Справядліва і па праву
У нашай райбальніцы Ала Аляксандраўна працуе з 1999 года. Для таго каб стаць дыпламаваным медыкам, яна пасля 8 класаў гарадской сярэдняй СШ № 3 закончыла Мазырскае медыцынскае вучылішча, прычым на выдатна – з «чырвоным» дыпломам. Яе вышэйшай ступенню медыцынскай адукацыі стала вучоба ў Гомельскім медыцынскім інстытуце. Затым быў год інтэрнатуры, а потым Ала Аляксандраўна прыступіла да работы ў якасці ўчастковага ўрача-тэрапеўта ў нашай бальніцы, а ў 2009 годзе А.А. Барысенка стала загадчыцай аддзялення. Так што практычны вопыт работы па спецыяльнасці Ала Аляксандраўна мае немалы.

Справядліва і па праву


Справядліва і па праву
Калі гаварыць пра яе сям’ю, то можна смела думаць, што ствараецца дынастыя медыкаў. Муж Алег Іванавіч Федзянько займае пасаду галоўнага ўрача Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. У гэтым годзе заканчвае вучобу ў СШ № 3 дачка Дар’я – яна таксама не ўяўляе свайго будучага без прафесіі медыка. Паступаць плануе ў тую ж самую вышэйшую навучальную ўстанову, якую некалі скончылі яе бацькі. Праўда, статус яе змяніўся і цяпер яна называецца Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам.
Справядліва і па праву


Справядліва і па праву
Да 2006 года аддзяленне, якое сёння ўзначальвае А.А. Барысенка, называлася кардыялагічным, але потым стала іменавацца тэрапеўтычным аддзяленнем № 2. Сюды кладуць людзей з захворваннямі сістэмы кровазвароту тэрапеўтычнага і неўралагічнага профілю. Аддзяленне разлічана на адначасовае лячэнне ў стацыянары 45 хворых. Два гады таму тут зрабілі рамонт, замянілі ўсю мэблю. На сённяшні дзень тут на чале з загадчыцай працуюць урач-неўролаг С.В. Бачынская, 12 медсясцёр, 9 санітарак, сястра-гаспадыня і сястра-раздатчыца ежы. Як падкрэслівае А.А. Барысенка, усе яны – людзі вопытныя, сапраўдныя прафесіяналы. Усе ведаюць адзін аднаго не першы год, а таму ў калектыве пануе атмасфера таварыскасці, узаемаразумення і ўзаемадапамогі. Таму і не дзіўна, што якасцю медыцынскіх паслуг, ветлівасцю, тактоўнасцю медыцынскага персаналу задаволены і самі хворыя, аб чым сведчаць іх шматлікія падзякі, у тым ліку і праз нашу газету, і тыя, хто прыходзіць наведаць пацыентаў.

Справядліва і па праву


Справядліва і па праву
Хаця варта прызнаць, што прафесіі медсясцёр і санітарак нельга назваць лёгкімі: адных толькі кропельніц хворым даводзіцца ставіць па 40-50 за дзень, а ёсць жа яшчэ і мноства ўнутрывенных струменных ін’екцый. А колькі сіл і ўвагі патрабуе догляд за ляжачымі хворымі – далёка не кожны вытрымае такія выпрабаванні! Хаця для медыцынскіх сясцёр і санітарак – гэта звычайная паўсядзённая работа.
Справядліва і па правуПа яе выніках працоўны калектыў аддзялення трапіў на раённую Дошку гонару. Імя яго загадчыцы Алы Аляксандраўны Барысенка, дарэчы, таксама занесена на раённую Дошку гонару як лепшага работніка аховы здароўя. І гэта далёка не адзінае прызнанне працы гэтых людзей – справядліва і па праву шматлікія дыпломы і граматы ўпрыгожваюць сцены службовага кабінета А.А. Барысенка.

Віктар НАЗАРАНКА.
Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

←Тот не прав, кто за рулем без прав

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика