П’яны кіроўца “Сітраена” разбіўся ў мінскай Курасоўшчыне

Источник материала:  
01.04.2018 13:24 — Разное
П’яны кіроўца “Сітраена” разбіўся ў мінскай Курасоўшчыне
Фота: ДАІ

У Мінску пацярпелі у аўтааварыі п’яны кіроўца “Сітраена” і яго пасажыр. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на гарадскую ДАІ, аварыя здарылася 31 сакавіка каля 5.00 на вуліцы Казінца. Легкавік рухаўся з боку вуліцы Каржанеўскага ў кірунку Кіжаватава. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, выскачыў па-за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэвы.

Пасажыр і кіроўца дастаўленыя ў лякарню з траўмамі, прычым у пасажыра зафіксавалі цяжкія пашкоджанні. Кіроўцу затрымалі і завялі на яго крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

 

 

←Сегодня католический мир Беларуси празднует Пасху

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика