Единый день безопасности дорожного движения пройдёт в Бешенковичском районе

Источник материала:  
01.04.2018 — Разное
30 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: "Той не правы, хто за рулём без правоў!". Ён накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі.

У гэты дзень супрацоўнікі ДАІ ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый правядуць рознапланавыя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на няўхільнае выкананне Правілаў дарожнага руху, а таксама нагадаюць аб адказнасці за кіраванне транспартным сродкам без адпаведнага на тое права.

– Толькі наяўнасць у вадзіцеля пасведчання, дае яму права кіравання транспартным сродкам па дарогах Рэспублікі Беларусь, – адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС У. А. Дзядзічкін. – Атрымаць адпаведнае пасведчанне вадзіцеля грамадзяне могуць пасля праходжання курса тэарэтычнага і практычнага навучання навыкам кіравання і паспяховай здачы кваліфікацыйнага экзамену ў Дзяржаўтаінспекцыі.

←Люстрадзён на сёньня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика