1 красавіка - Вялікдзень (па каталіцкім календары). Віншаванне пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла

Источник материала:  
01.04.2018 — Разное
Хрыстос Уваскрэс!
1 красавіка - Вялікдзень (па каталіцкім календары). Віншаванне пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла

Сапраўды Уваскрэс!

Гэта вялікая радасць будзе гучаць у Пасхальнае Свята, таму што і мы з мёртвых паўстанем, асабліва тыя, хто ўсім сваім сэрцам паверыў у Хрыста –нашага Збаўцу.

Шаноўныя браты і сёстры! Ад усяго сэрца каталіцкая супольнасць парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні жадае вам, каб свята Уваскрасення Пана стала той духоўнай крыніцай аднаўлення кожнага з нас, каб было святлом, якое дае нашым душам надзею на збаўленне і жыццё вечнае ў Божым Валадарстве.

Са шчырай малітвай і словамі ўдзячнасці – пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла кс. Алег Жураўскі SDB.

←60-летняя женщина «заминировала» торговый центр «Манеж» в Полоцке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика