Сёння каталіцкія вернікі святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова
Паважаныя зэльвенцы!
Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова.
Зноў, як і кожную вясну, каталіцкія вернікі адзначаюць велікоднае свята. Яно ўмацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і згоду ў кожную сям’ю, аб’ядноўвае ўсіх нас у жаданні тварыць справы міласэрнасці, дзяліцца адзін з адным душэўным цяплом.
Уваскрэсенне Хрыстова ўсяляе ў нас надзею, прымушае па-новаму зірнуць на сэнс існавання, убачыць сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці.
Няхай святочныя дні напоўняць вашыя дамы святлом і цяплом, а ў сем’ях пануюць згода і ўзаемаразуменне! Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя зэльвенцы!
Шчыра віншую вас з велікоднымі святамі!
У гэтыя светлыя вясновыя дні нас аб’ядноўвае прадчуванне цуду ўвасрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаецца вера і надзея.
Вялікдзень нагадвае аб вялікай ахвяры, прынесенай у імя ўсяго чалавецтва.
Бог паказаў любоў да нас, аддаўшы Свайго Сына на крыж дзеля нашага збаўлення для вечнага жыцця.
Няхай свята напаўняе вашы сэрцы згодай і любоўю, дабрынёй і шчырасцю, благаславіць на добрыя справы і ўчынкі.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Настаяцель касцёла Святой Тройцы г.п. Зэльва ксёндз Яцэк Маркель