У Нясвіжскім раёне 69-гадовая жанчына загінула пад коламі “Аўдзі”

Источник материала:  
31.03.2018 12:43 — Разное
У Нясвіжскім раёне 69-гадовая жанчына загінула пад коламі “Аўдзі”
Фота: ДАІ

У Нясвіжскім раёне пад коламі “Аўдзі” загінула 69-гадовая жанчына, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной ДАІ. Здарэнне адбылося позна ўвечары 30 сакавіка на 259 кіламетры аўтадарогі Брэст-Мінск-мяжа Расіі. 26-гадовы кіроўца Аўдзі А-6 наехаў на жанчыну-пешахода, якая раптоўна выйшла на дарогу. Пацярпелая сканала на месцы ад атрыманых пашкоджанняў.

Яна была апранутая ў цёмную вопратку, участак дарогі не быў асветлены, таму кіроўца не заўважыў пешахода. Распачатая крымінальная справа, вядзецца праверка.

ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе пешаходам у цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі і не выходзіць на праезную частку. Рухацца трэба ўзбочынамі, а пераходзіць дарогу толькі калі транспарт далёка.

←«I’m back»: Арнольд Шварценеггер очнулся после операции на сердце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика