1 красавіка - Вялікдзень (па каталіцкім календары). Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
31.03.2018 — Разное
Дарагія сябры!
1 красавіка - Вялікдзень (па каталіцкім календары). Віншаванне мясцовай улады

 дзень Светлага Вялікадня жадаем вам і вашым блізкім шчасця, гармоніі, свету і разумення, бо гэты дзень прыходзіць у нашы хаты як сімвал чысціні, абнаўлення нашых душ і намераў, сімвал дабрабыту і веры.

Няхай ачысціцца душа ваша, дом напоўніцца ласкай, дабром і ўтульнасцю, сэрца - жаданнем рабіць дабро і верыць у цуд, жаданнем любіць і быць любімымі!

Дарыце любоў блізкім людзям, клопат і цеплыню - незнаёмым, і тады свет стане светлым і радасным, як сённяшняе свята.

Няхай Светлы Вялікдзень ацаліць душы, а вочы заззяюць ад усведамлення Уваскрасення Хрыста.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

←Лидский район должен стать центром экономического роста области. Об этом заявил премьер-министр Республики Беларусь Андрей Кобяков во время рабочей поездки на Гродненщину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика