На моцным пажары ў мінскім шматпавярховіку выратавалі пяць чалавек
30.03.2018 15:50
—
Разное
Фота: МНС
Моцны пажар адбыўся сёння ўдзень у Мінску ў шматпавярховіку на вуліцы Чыгуначнай, 134.
Як паведамляе ў сацсетках прэс-служба сталічнага ўпраўлення МНС, загаранне ўзнікла ў адной з кватэраў. Супрацоўнікі МНС выратавалі пяць чалавек. Па звестках СМІ, на месцы здарэння працавалі каля дзясятка машынаў.