Фура з каровамі пад Баранавічамі пратараніла грузавік з кандытарскімі вырабамі

Источник материала:  
30.03.2018 16:55 — Разное
Фура з каровамі пад Баранавічамі пратараніла грузавік з кандытарскімі вырабамі
Фота: Наш край

У Баранавіцкім раёне на 199-м км трасы Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі 28 сакавіка каля 14.30 здарылася трагікамічная аўтааварыя. 

Як паведамляе сайт gaibrest.by, з боку Брэста ў бок Мінска ехала калона з некалькіх фур з польскімі нумарамі. У машынах транзітам праз Беларусь у Расію перавозілі кароваў. Адна фура пайшла на абгон грузавіка "ГАЗ", які ехаў у спадарожным напрамку. Але пры гэтым фура на поўнай хуткасці стукнула грузавік. 

Ад удару аўтамабіль, які перавозіў скрынкі з кандытарскімі вырабамі, вылецеў у правы па руху кювет. Машына перакулілася, а потым зноў стала на колы. Хаця аўто аьрымала ​​моцныя пашкоджанні, кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў.

Кіроўца фуры, якая стала вінаваўцай ДТЗ, патлумачыў, што не ўлічыў габарыты свайго аўтамабіля пры абгоне. Гэта і прывяло да аўтааварыі. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

←"ИП исчезнут в 2028 году, если ничего не изменить". Кочанова и Шумченко обсудили проблемы ипэшников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика