Выбар чачаранки — музыка

Источник материала:  
29.03.2018 — Разное

Артыстызм і майстэрства акцёра Наталлі Ізотавай раскрыліся неяк раптам, знянацку. Педагагічная арэна чачаранкі аднойчы змянілася на культурны падмостак, што фундаментальна перавярнула яе жыццё і працоўныя будні.

Выбар чачаранки — музыка
У дзяцінстве Наташа планавала вывучыцца на цырульніка, і гэту мару яна ўвасобіла, скончыўшы спецыяльныя курсы. Спачатку ж ёй выпаў лёс выкладаць урокі рускай мовы і літаратуры ў Роўкавіцкай школе. Аднак, стоячы каля дошкі перад дапытлівымі вучнямі, настаўніца зразумела, што гэта далёка не тое, чаго б ёй хацелася. І па пэўных абставінах, або па шчасліваму выпадку, паўгода назад яна папоўніла дружную кагорту калектыву раённага Дома культуры. Кіраўнік вакальнага гуртка адразу адчула, што трапіла ў тое русла, па якому плыць не цяжка, у радасць і прыемна. Да таго ж, як хутка высветлілася, Наталля мае добрыя задаткі масавіка-забаўніка. Трэба пераўвасобіцца ў вядучую, вясёлага блазна ці паказаць тэатр аднаго акцёра? Што ж, хоць і з вялікім хваляваннем, хаваючы пад абаяльную ўсмешку сарамлівасць і няўпэўненасць, культработнік выходзіць на сцэну і працуе на публіку з поўнай аддачай. Кажуць, таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Так яно сталася і з гэтай сімпатычнай маладой жанчынай. За кароткі тэрмін работы ў галіне культуры Наташа Ізотава паказала, на што здольная. А каб паўней раскрыцца і стаць сапраўдным віртуозам сваёй справы, плануе паступіць у абласны дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Сакалоўскага.
Чачаранка знайшла любімае рамяство, але па-ранейшаму наводзіць прычоскі сябрам і дамачадцам. Яе мара хоць і не стала на грунтоўнае прафесійнае крыло, аднак «на руку» калегам – свой дармавы майстар стрыжак заўсёды побач. Дзякуючы спрытным пальцам і творчай фантазіі Наталлі, салісткі ДК выглядаюць прывабна і непаўторна. Як і сама чараўніца жаночага шарму і прыгажосці.

←30 марта в Минской области пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика