За працу і салдацкі подзвіг

Источник материала:  
29.03.2018 — Разное

Адбылося чарговае ўручэнне юбілейных медаляў «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэранам раёна і асобам, прыраўнаваным да іх.

За працу і салдацкі подзвіг
Дрыжачымі рукамі, са слязьмі на вачах прымалі дзяржаўную ўзнагароду Наталля Уладзіміраўна Лагунцова, Анастасія Дзям’янаўна Курака, Марыя Іванаўна Дзюсава, Кацярына Рыгораўна Гарбузава, Міхаіл Аўрамавіч Куркоў, Паліна Сямёнаўна Масцяпанава, Ніна Андрэеўна Чумакова. Прыемныя хвіліны свята і настрою працаўнікам тылу і абаронцам Радзімы падарылі дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксандра Бацанава, прадстаўнікі сацслужбы і абасобленай групы (Чачэрскага раёна) ваенкамата Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў. У ходзе ўрачыстай місіі давялося наведаць палаты Нісімкавіцкай бальніцы сястрынскага догляду. Там асабліва шчыра віталі гасцей старыя нямоглыя пенсіянеры, якім выпала на долю заваёўваць мір і незалежнасць сваёй краіны самаадданай працай і бездакорнай воінскай службай. Падсаладзілі слёзы радасці героям краю цукеркі і іншыя ласункі. Нізкі паклон адважным сэрцам і руплівым рукам нашых ветэранаў!

←30 марта в Минской области пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика